Беларуская Служба

У Варшаве прайшоў вечар памяці Вітольда Ашурка (фота)

21.05.2023 13:55
Згадаць Вітольда Ашурка, які два гады таму загінуў у шклоўскай калоніі, прыйшло блізу ста чалавек. Вечар памяці быў арганізаваны ў Беларускім доме ў Варшаве.
Варшаве прайшоў вечар памяці Вітольда АшуркаФота: Radyjo.net

Падчас сустрэчы людзі згадвалі асобу Вітольда, гаварылі пра тое, як ён узгадаваў у сабе патрыёта, краязнаўцу, грамадскага дзеяча.

Купалаўцы, акторка Зоя Белахвосцік і актор, рэжысёр Аляксандр Гарцуеў прачыталі фрагмены лістоў Вітольда Ашурка, якія ён пісаў са зняволення. Была і музычная частка вечара.

Купалаўцы, акторка Зоя Белахвосцік і актор, рэжысёр Аляксандр Гарцуеў прачыталі фрагмены лістоў Вітольда Ашурка. Купалаўцы, акторка Зоя Белахвосцік і актор, рэжысёр Аляксандр Гарцуеў прачыталі фрагмены лістоў Вітольда Ашурка.


Вітольд Ашурак быў пасмяротна ўзнагароджаны Медалём ордэна Пагоні Рады Беларускай народнай рэспублікі. Падчас вечара медаль быў перададзены яго роднаму брату Андрэю Ашурку.

Вітольд Ашурак быў пасмяротна ўзнагароджаны Медалём ордэна Пагоні Рады Беларускай народнай рэспублікі. Вітольд Ашурак быў пасмяротна ўзнагароджаны Медалём ордэна Пагоні Рады Беларускай народнай рэспублікі.

Вітольд Ашурак быў асуджаны да пяці гадоў зняволення за ўдзел у пратэстах жніўня 2020 года за гвалт над міліцыянтамі ў часе пратэстаў. Сяброўскае пасведчанне сябры БНФ суд прыняў як доказ віны па справе пастанавіў знішчыць. 21 траўня 2021 года сваякам сказалі, што Вітольд памёр, прычына смерці – спыненне сэрца, хоць да турмы палітвязень на здароўе не скардзіўся. Апошнія дні перад смерцю ён знаходзіўся ў штрафным ізалятары, умовы ўтрымання ў якіх праваабаронцы параўноўваюць з катаваннямі.

Вітольду Ашурку было 50 гадоў. Ён жыў у Бярозаўцы Лідскага раёну. Быў сябрам Сойму Партыі БНФ і каардынатарам руху «За Свабоду». Змагаўся за вырашэнне экалагічных праблем рэгіёну, займаўся ўшанаваннем памяці паўстанцаў 1863 году, не раз ад Партыі БНФ вылучаўся кандыдатам у дэпутаты.

Праваабарончая супольнасць Беларусі абвесціла 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі.

вх

21 траўня – Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У Польшчы адбудуцца мітынгі, набажэнства, вечары памяці

21.05.2023 07:46
Мерапрыемствы да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі 21 траўня пройдуць у розных краінах і гарадах. У Польшчы ў розных гарадах запланаваныя мітынгі, вечары памяці.

Вітольд Ашурак - чалавек, які жыў і змагаўся дзеля Беларусі

21.05.2023 07:46
21 траўня, дзень смерці Вітольда, гэта Дзень беларускага палітвязня.