Беларуская Служба

Да 31 траўня будзе працаваць мемарыял у гонар герояў Беларусі, якія загінулі ва Украіне

21.05.2023 15:30
Больш чым за год поўнамаштабнай вайны супраць Украіны загінула шмат беларускіх ваяроў.
.
..

Па ініцыятыве беларусаў Варшавы на пляцоўцы каля Музею Вольнай Беларусі створаны часовы мемарыял у гонар герояў Беларусі.

Прыйсці да мемарыяла і ўшанаваць памяць усіх загінуўшых беларускіх ваяроў можна да серады, 31 траўня. Спачуванні можна будзе пакінуць у кнізе, якая знаходзіцца ў будынку Музею.
Адкрыццё мемарыяла ўзгоднена з Полком Каліноўскага.

«Прыходзьце ўшанаваць памяць усіх герояў нашай Бацькаўшчыны, якія аддалі сваё жыццё за ідэю свабоднай Беларусі і Украіны», – чытаем у сацсетках Музею Вольнай Беларусі.

Адрас знаходжання мемарыяла: Музей Вольнай Беларусі, Варшава, Foksal, 11.
Уваход на пляцоўку будзе адкрыты штодзённа да 31 траўня з 10.00 да 22.00

ав/Free Belarus Museum

Надоечы кіберпартызаны ўзламалі сайт ДТСААФ Беларусі і размясцілі на ім відэа Палка Каліноўскага

13.05.2023 09:08
Аўтары ўзлому адзначылі, што гэта фота і відэа сапраўдных герояў Беларусі, а не здраднікаў Радзімы.