Беларуская Служба

112 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць праз мяжу з Беларусі ў Польшчу

24.05.2023 10:47
Сярод мігрантаў былі грамадзяне Самалі і Бангладэшу.
.   .
Ілюстрацыя. Польская памежная варта.фота: twitter.com/Straz_Graniczna

На працягу аўторка з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 112 чалавек, паведамляе польская Памежная служба. Сярод мігрантаў былі грамадзяне Самалі і Бангладэшу. 21 чалавек, убачыўшы польскія патрулі, вярнуліся назад у Беларусь.

Акрамя таго, непадалёк ад Гайнаўкі супрацоўнікі памежнай службы затрымалі грамадзяніна Украіны, які перавозіў трох афганцаў. Усяго з пачатку года за садзейнічанне ў незаконным перасячэнні мяжы польскія службы затрымалі 314 чалавек.

IAR/нг