Беларуская Служба

Польскі генерал: Не стаіць пытанне, ці ўзмацняць абароназдольнасць, а як гэта рабіць

24.05.2023 17:51
Акрамя набыцця сучаснага абсталявання, неабходна развіваць матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і правільна планаваць пастаўкі. 
Polska 18. Dywizja Zmechanizowana
Polska 18. Dywizja ZmechanizowanaTT/@Zelazna_Dywizja

Польскія высокапастаўленыя вайскоўцы згодныя, што развіццё польскіх узброеных сілаў павінна працягвацца, Польшча павінна быць гатовая да любога сцэнару. Генералы ўдзельнічалі ў дыскусіі, якія высновы можна зрабіць з вайны ва Украіне, асабліва ў адносінах польскага войска. Дыскусія адбылася ў Варшаве.

Генеральны камандуючы родамі Узброеных сілаў генерал Веслаў Кукула падкрэсліў, што з прычыны свайго размяшчэння Польшча павінна інвеставаць у развіццё абароназдольнасці.

- Шчыра кажучы, колькасць узброеных сілаў, іх аснашчэнне не павінна быць тэмай дыскусіі, ці гэта неабходна рабіць. Мы павінны разумець, што нельга спыніцца. Сёння не стаіць пытанне, ці гэта трэба рабіць, а толькі – якім чынам гэта зрабіць.

Падчас дэбатаў генералы таксама падкрэслілі, што, акрамя набыцця сучаснага абсталявання, неабходна развіваць матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і правільна планаваць пастаўкі. Вайна ва Украіне, асабліва бітва за Кіеў, паказалі, што дрэнна арганізаванае тылавое забеспячэнне можа прывесці да паразы, нягледзячы на перавагу ў людзях і тэхніцы.

IAR/нг