Беларуская Служба

Анджэй Дуда падзякаваў мясцовым уладам за каардынацыю дапамогі бежанцам з Украіны

25.05.2023 21:03
Прэзідэнт адзначыў, што ў ваенны час польскае грамадства з самага пачатку праявіла вялікую эмпатыю, і падзякаваў усім грамадзянам краіны за аказаную дапамогу.
Анджэй Дуда падзякаваў мясцовым уладам за каардынацыю дапамогі бежанцам з УкраіныPAP/Leszek Szymański

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаў падзяку прадстаўнікам органаў мясцовага самакіравання за каардынацыю дзейнасці па аказанні дапамогі бежанцам з Украіны.

У час цырымоніі ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве з нагоды Дня мясцовага самакіравання Анджэй Дуда падкрэсліў, што менавіта муніцыпальныя ўлады сістэматызуюць дапамогу, якая аказваецца польскімі грамадзянамі.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што ў ваенны час польскае грамадства з самага пачатку праявіла вялікую эмпатыю, і падзякаваў усім грамадзянам краіны за аказаную дапамогу.

вс