Беларуская Служба

Будзе дадатковая падтрымка польскіх фермераў і закупачных кампаній. Міністр Тэлус: мы рыхтуем крэдыт пад 2%

26.05.2023 08:56
У эфіры «Польскага радыё 24» міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Роберт Тэлус заявіў аб падтрымцы польскіх фермераў у выглядзе крэдытаў.
Robert Telus
Robert TelusMRiRW

– Мы дапамагаем польскаму фермеру, мы з польскім фермерам, – падкрэсліў міністр сельскай гаспадаркі Роберт Тэлус. Ён паведаміў, што «кожны фермер атрымае крэдыт пад 2%. Да 50 га – 100 тысяч злотых. Ад 50 да 100 га 200 000 злотых, а больш за 100 га – 400 000 злотых.

Роберт Тэлус таксама паведаміў аб запуску крэдытаў для кампаній, якія закупляюць збожжа і садавіну. Гэта будзе пазыка з адсоткавай стаўкай 2 працэнты, максімальны памер 40 мільёнаў злотых і тэрмін пазыкі да 18 месяцаў. «Новы крэдыт пад 2 працэнты для закупачных кампаній. Да 40 мільёнаў – на 18 месяцаў. Гэта новаўвядзенне», – падкрэсліў Тэлус.

Міністар сельскай гаспадаркі дадаў, што крэдыт прызначаны для малых польскіх фірмаў з сельскагаспадарчага рынку, якія цяпер маюць праблемы з ліквіднасцю перад сёлетнім ураджаем. Ён адзначыў, што для таго, каб скарыстацца такім крэдытам, «неабходна набыць збожжа і мяккую садавіну ў польскага фермера і садавода».

На гэты конт падрыхтавана пастанова. Для вызвалення сродкаў неабходная згода Еўракамісіі.

"Еўрапейскі саюз павінен дазволіць нам мабілізаваць нашы сродкі. Мы, як краіна, вылучылі 10 мільярдаў злотых у якасці дапамогі збожжам і выходзім на мяккую садавіну. Гэта праблема. Пра ўсё трэба пытацца ў Еўрасаюза. Вось як працуе механізм. Але яны павінны сказаць, што ўсе нашы ідэі пазітыўныя", — сказаў міністр.

Роберт Тэлус запэўніў, што знаходзіцца ў «пастаянным кантакце» з еўракамісарам па сельскай гаспадарцы, і наступная запланаваная сустрэча з ім адбудзецца ў пятніцу.

polskieradio24.pl / вх