Беларуская Служба

Кіраўнік упраўлення Канцылярыі прэзідэнта Польшчы: Беларусь пры кіраванні Аляксандрам Лукашэнкам стала ваеннай акругай Расіі

26.05.2023 09:13
Кіраўнік упраўлення міжнароднай палітыкі Канцылярыі прэзідэнта Марцін Пшыдач заявіў, што Беларусь пры кіраванні Аляксандрам Лукашэнкам стала ваеннай акругай Расіі.
       .
Кіраўнік упраўлення міжнароднай палітыкі Канцылярыі прэзідэнта Марцін Пшыдач.Jakub Szymczak/KPRP

Марцін Пшыдач пракаментаваў заяву пра транспарціроўку расійскай ядзернай зброі ў Беларусь.

«Гэта парушэнне пэўных правілаў таксама расейскім бокам адносна размяшчэння гэтага віду зброі», – сказаў міністр Пшыдач.

«Гэта сведчыць аб адсутнасці суверэннага функцыянавання Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і ў пэўным сэнсе з'яўляецца крокам да эскалацыі, але нагадаем, што мы зʼяўляемся сябрам Паўночнаатлантычнага альянсу, які таксама мае вельмі перадавую зброю, якой дыктатары, вядома, баяцца », – сказаў Кіраўнік упраўлення міжнароднай палітыкі Канцылярыі прэзідэнта.

Марцін Пшыдач выказаў перакананне, што ніякай эскалацыі не будзе, бо NATO зʼяўляецца самым магутным ваенным альянсам у свеце.

IAR / вх