Беларуская Служба

Памежная служба Польшчы: учора 56 чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу

08.06.2023 10:32
Паводле польскіх памежнікаў, сёлета на польска-беларускай мяжы былі затрыманыя нелегальныя мігранты з больш чым 40 краін.
-
Польска-беларуская мяжаFoto: фота: Памежная служба

За суткі 56 чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу, паведамілі ў Памежнай службе Польшчы. Гэта былі, у тым ліку, грамадзяне Сенегала і Каморскіх выспаў. За пасобніцтва затрыманы грузін, які перавозіў чатырох афганцаў, і двое грамадзян Кыргызстана, якія перавозілі дваіх сірыйцаў.

Паводле польскіх памежнікаў, сёлета на польска-беларускай мяжы былі затрыманыя нелегальныя мігранты з больш чым 40 краін.

IAR/аз

На польска-беларускай мяжы ўсё яшчэ неспакойна

07.06.2023 17:56
Учора на заставе Белавежа польскія патрулі зноў падвяргаліся нападу груп замежнікаў, якія не здолелі перасекчы мяжу.