Беларуская Служба

А. Дуда: Ніякай падвышанай пагрозы для Польшчы на дадзены момант няма абсалютна

25.06.2023 09:37
Прэзідэнт Анджэй Дуда пасля сустрэчы ў Бюро нацыянальнай бяспекі падкрэсліў, што польскія ўлады пастаянна сочаць за развіццём сітуацыі ў Расіі.
Анджэй Дуда і Матэвуш МаравецкіPAP/Paweł Supernak

 Прэзідэнт сказаў, што на дадзены момант няма неабходнасці ўводзіць нейкую павышаную гатоўнасць.

«Выснова на дадзены момант адназначная – ніякай падвышанай пагрозы для Польшчы на дадзены момант няма абсалютна. Гэтая сітуацыя не паўплывала і не ўплывае на сітуацыю ў нашай краіне», – сказаў прэзідэнт.

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што падзеі ў Расіі зʼяўляюцца ўнутранай справай гэтай краіны і не датычацца Польшчы. Аднак ён дадаў, што важна сачыць за бягучай сітуацыяй. «На граніцы з Беларуссю можа быць дадатковая напружанасць. Я паеду туды заўтра, таму што роля прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ва ўсім гэтым не зусім зразумелая. Але самае галоўнае цяпер – адзінства ў рамках НАТА, у рамках Еўрасаюза», – сказаў кіраўнік урада.

У сустрэчы ў Бюро нацыянальнай бяспекі, скліканай прэзідэнтам Анджэем Дудам, акрамя прэмʼер-міністра Матэвуша Маравецкага бралі ўдзел, між іншым, віцэ-прэмʼер Яраслаў Качыньскі, міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак, міністр замежных спраў Збігнеў Раў, міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі, кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Яцэк Севера і Марцін Пшыдач, кіраўнік Упраўлення міжнароднай палітыкі прэзідэнта Рэспублікі Польшча.

ав

Расійскія аглядальнікі: Бунт быў выкліканы выключна асабістай зацікаўленасцю Яўгена Прыгожына

25.06.2023 09:10
Яўген Прыгожын, аддаючы загад войскам аб адступленні, заявіў, што байцы павінны вярнуцца на базу, каб пазбегнуць кровапраліцця.