Польшча падтрымлівае сілавыя структуры Украіны. У Жэшаве падчас рабочай сустрэчы кіраўнікоў МУС Польшчы і Украіны адбылася перадача чарговай партыі медычнага абсталявання ўкраінскім сілавікам, якія пацярпелі падчас абароны ад расійскага ўварвання.
Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі падкрэсліў, што некаторыя падраздзяленні МУС Украіны ўдзельнічаюць у актыўных баявых дзеяннях, таму Польшча таксама прадаставіць ім зброю і боепрыпасы:
-Цяпер галоўнае – зброя. Неўзабаве мы пачнем пастаўляць зброю Нацыянальнай гвардыі Украіны, дэсантна-штурмавым брыгадам украінскай міліцыі і Памежнай службы. Гэта будзе аўтаматычная зброя, тысячы адзінак аўтаматычнай зброі і мільёны патронаў да яе, што дазволіць абаронцам украінскай незалежнасці, абаронцам еўрапейскай свабоды эфектыўна змагацца.
Марыюш Каміньскі адзначыў, што параненыя ўкраінскія сілавікі могуць лячыцца ў шпіталях МУС Польшчы. Польшча таксама дапаможа абсталяваннем украінскія палявыя шпіталі. Таксама плануецца развіваць супрацоўніцтва ў барацьбе са злачыннасцю.
Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі падкрэсліў, што некаторыя падраздзяленні МУС Украіны ўдзельнічаюць у актыўных баявых дзеяннях, таму Польшча таксама прадаставіць ім зброю і боепрыпасы
Міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка падзякаваў Польшчы за дапамогу ўкраінскім уцекачам і тэхнічную падтрымку. Палітык падкрэсліў, што дзякуючы хутка перададзеным польскім помпам удалося дапамагчы жыхарам затопленых гарадоў пасля падрыву расіянам Кахоўскай ГЭС.
iar/niezalezna.pl/эж