Беларуская Служба

Міністэрства замежных спраў Польшчы падрыхтавала даведнік для падарожнікаў

29.06.2023 11:13
Дзякуючы некалькім парадам, можна адказна і бяспечна падрыхтавацца да адпачынку сваёй мары за мяжой.
.
.ReneBoinski/pixabay.com/CC0

Рэгістрацыя ў сістэме «Odyseusz», дзе шукаць кантакт з консулам у экстраным выпадку і наколькі важна набыць дадатковую страхоўку – гэта інфармацыя, якую варта памятаць, плануючы паездку на адпачынак.

Падчас вакацый МЗС расказвае, як падрыхтавацца да паездкі ў адпачынак, каб правесці гэты час бяспечна і без стрэсу. Запісы з'яўляюцца кожны панядзелак на польскім профілі @MSZ_RP у Twitter. Інфармацыя публікуецца пад хэштэгам #BezpieczneWakacje.

Гэта парады перад паездкай, страхоўка, закладка «Паляк за мяжой» у дадатку mObywatel, страхоўка з магчымасцю медыцынскага транспарту.

Кампанія, накіраваная на пашырэнне ведаў аб бяспецы падчас знаходжання за мяжой, падрыхтавана прэс-сакратаром і консульскім дэпартаментам МЗС.

ав

Чаму турысты выбіраюць адпачынак у вёсцы?

07.04.2023 09:17
Агратурызм набывае ўсё большую папулярнасць.