Беларуская Служба

Польшча высылае вайсковы кантынгент у Літву

30.06.2023 12:43
Асноўная мэты - удзел у вучэннях і ахова саміт НАТА ў Вільні 11 і 12 ліпеня.
 M1A1 Abrams     .
Танкі M1A1 Abrams Войска Польскага ў порце Шчэціна. Ілюстрацыйны здымакPAP/Marcin Bielecki

Польшча накіруе ў Літву кантынгент спецназа. Ён будзе ўдзельнічаць у вучэннях, а затым будзе ахоўваць саміт NATO, які пройдзе ў Вільні 11 і 12 ліпеня. Рашэнне аб гэтым было прынята падчас нарады ў Бюро нацыянальнай бяспекі.

Сенатар ад партыі «Права і справядлівасць» Станіслаў Карчэўскі сказаў ў эфіры Польскага радыё, што адпраўка Польшчы кантынгенту войск у Літву з'яўляецца доказам актыўнасці Варшавы ў фармаванні палітыкі бяспекі ў рэгіёне.

«Гэта сведчыць пра тое, што мы вельмі актыўныя ў галіне бяспекі як Польшчы, так і бяспекі нашага рэгіёну. Гэта такая асноўная для нас акцыя, акцыя польскага ўраду, ураду «Права і справядлівасць», але таксама прэзідэнта», — сказаў Станіслаў Карчэўскі.

ПР/юл