Беларуская Служба

У варшаўскім раёне Урсус адбыліся ўрачыстасці з нагоды 47-й гадавіны масавых працоўных страйкаў

02.07.2023 18:57
25 чэрвеня 1976 года рабочыя мясцовых прадпрыемстваў выступілі супраць рэзкага павышэння коштаў на прадукты харчавання.
 .
Помнік страйкоўцам.фота: PAP/Rafał Guz

Як падкрэсліў спікер польскага Сейму Антоні Мацярэвіч, ідэя прафсаюзу «Салідарнасць» узнікла ва Урсусе: «Працоўныя, фермеры, студэнты, кожнае пакаленне Польшчы пасля 1945 года змагалася за незалежнасць, але менавіта тут, ва Урсусе, у Радаме, у Новым Таргу, ідэя «Салідарнасці» была вышэй за ўсё», – адзначыў Антоні Мацярэвіч.

На цырымоніі прысутнічалі, між іншым, удзельнікі страйку ва Урсусе, прадстаўнікі прафсаюзу «Салідарнасць», Канцылярыі прэзідэнта, Сейму, Сенату, мясцовых уладаў раёну Урсус.

Забастоўка рабочых Урсуса ў 1976 г. стала рэакцыяй на радыкальнае павышэнне коштаў на прадукты харчавання. Мяса і мясапрадукты падаражэлі на некалькі дзясяткаў працэнтаў. У Урсусе страйкуючыя рабочыя перакрылі чыгуначную лінію, на некалькі гадзін спыніўшы рух цягнікоў. Спецыяльныя адзінкі міліцыі жорстка разагнала пратэстуючых рабочых, а рэпрэсіі працягнуліся і пасля заканчэння страйку. Рабочыя, якія ўдзельнічалі ў дэманстрацыі, былі прыгавораны да турэмнага зняволення і звольненыя з працы.

IAR/нг