Беларуская Служба

Памежная служба: мігранты спрабуюць перасекчы беларуска-польскую мяжу вялікімі групамі

03.07.2023 12:07
159 іншаземцаў, сярод іх грамадзяне Індыі, за апошнія суткі спрабавалі трапіць з Беларусі ў Польшчу, паведамілі раніцай у панядзелак у Памежнай службе Польшчы. Таксама звярнулі ўвагу, што мігранты спрабуюць перасекчы мяжу вялікімі групамі.
Ілюстрацыйнае фотафота: Памежная служба

«Іншаземцы спрабавалі незаконна перасекчы мяжу вялікімі групамі да 60 чалавек», – распавялі ў памежнай службе.

З пачатку года Памежная служба зафіксавала больш за 12 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю. Паводле дадзеных, раней прадстаўленых Памежнай службай, у сакавіку і красавіку такіх спробаў было каля 2,5 тысяч, у маі каля 3 тысяч, у чэрвені таксама было менш за 3 тысячы спробаў, а з пачатку ліпеня – больш за 300.

У 2022 годзе ўздоўж 186 км мяжы з Беларуссю была пабудавана металічная агароджа вышынёй 5,5 м. Яе дапаўняе сістэма электроннага кантролю з камерамі і датчыкамі.

На Падляшшы да асобага распараджэння закрытыя ўсе аўтамабільныя памежныя пераходы з Беларуссю. Працуюць толькі чыгуначныя пераезды ў Кузьніцы і Семяноўцы. Дзейнічае памежны пераход у Брэсце.

PAP / вх

Польскія ўлады адправілі на мяжу з Беларуссю антытэрарыстаў

03.07.2023 09:57
Такое рашэнне прыняў кіраўнік польскага Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.