Беларуская Служба

За апошнія тры гады ў Польшчу прыехала больш палякаў, чым выехала

03.07.2023 15:22
Улады заклікаюць палякаў у эміграцыі быць амбасадарамі Польскай дзяржавы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFoto: Twitter/MSZ

«Мы знаходзімся ў гістарычны момант. За апошнія тры гады, упершыню за некалькі сотняў гадоў, у Польшчу прыехала больш палякаў, чым выехала», – сказаў у эфіры 1-га каналу Польскага радыё Ян Дзедзічак, упаўнаважаны ўраду ў справах польскай дыяспары і палякаў замежжа.

Ян Дзедзічак падкрэсліў, што польскія ўлады заклікаюць палякаў у эміграцыі быць амбасадарамі Польскай дзяржавы.

«Прасоўваць добрае імя Польшчы і рэагаваць, калі пра Польшчу гавораць дрэнна», – сказаў ён. Ён дадаў, што разам з палякамі за мяжой польскі ўрад будзе рэагаваць у іх краінах на непрымальныя фразы кшталту «польскія канцлагеры».

Міністр таксама звярнуў увагу на тое, што для палякаў замежжа важна стварыць прапольскае лобі. «Для таго, каб палякі самаарганізаваліся ў краінах, дзе жывуць, каб кіраўнікі, абраныя на дэмакратычных выбарах, мусілі ўлічваць выбарцаў польскага паходжання», – сказаў Ян Дзедзічак.

Ён дадаў, што ў ЗША 10 мільёнаў чалавек польскага паходжання складаюць 3 адсоткі электарату.

Ян Дзедзічак сказаў, што таксама важна перадаваць польскасць наступным пакаленням.

З чацвярга па нядзелю ў Варшаве праходзіў VI Кангрэс польскай дыяспары і палякаў замежжа. У ім прынялі ўдзел каля 300 чалавек з шасці кантынентаў. За межамі Польшчы жыве 20 мільёнаў палякаў.

IAR / вх