Польскія ўлады адмовілі кіраўніку расійскай дыпламатыі Сяргею Лаўрову ва ўездзе ў краіну. Палітык павінен быў з'явіцца ў Лодзі ў якасці старшыні расійскай дэлегацыі падчас снежаньскай сустрэчы Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве (АБСЕ). Міністэрства замежных спраў Расіі назвала гэтае рашэнне «беспрэцэдэнтнай правакацыяй».
У сесіі Савета міністраў замежных спраў АБСЕ ў Лодзі, якая запланаваная 1-2 снежня, не павінны прысутнічаць асобы, ахопленыя еўразвязаўскімі санкцыямі, на чале з кіраўнікім расійскай дыпламатыі Сяргеем Лаўровым, чытаем у паведамленні польскага МЗС. У ацэнцы расійскага знешнепалітычнага ведамства – гэта «беспрэцэдэнтная правакацыя».
Гэта напад Расіі на Украіну 24 лютага 2022 года быў «беспрэцэдэнтнай правакацыяй», нагадвае ў Польскім радыё 24 прэс-сакратар польскага Міністэрства замежных спраў Лукаш Ясіна(Łukasz Jasina):
- Паводле мяне, найбольш «беспрэцэдэнтнай правакацыяй», калі наогул можна так сказаць, з’яўляецца тое, што зрабіла Расія 24 лютага 2022 года. Усе наступствы – гэта міжнародная рэакцыя на згаданую падзею. Праўда, Сяргея Лаўрова не датычыць поўная забарона на паездкі – ён быў, напрыклад, на сесіі ААН у Нью-Ёрку. ЕС дазваляе яму падарожнічаць з-за магчымых мірных перамоваў, аднак нічога падобнага ў Лодзі не адбудзецца. Гэта Расія напала на Украіну і гэта яна нясе адказнасць за разбурэнне еўрапейскай сістэмы бяспекі. Рашэнне не магло быць іншым.
На думку былога кіраўніка МЗС Уладзімежа Цімашэвіча, трэба было дазволіць Лаўрову прыехаць у Польшчу, а потым даць яму зразумець, што ён непажаданая асоба. Аднак стаўленне польскага ведамства па гэтай справе іншае, кажа Ясіна:
- Гаворка ішла не пра прыніжэнне і медыя-шоў, а пра тое, каб не дапусціць пэўных асобаў за стол перамоваў.
Між тым, расійскае МЗС сцвердзіла, што Польшча пры дапамозе антырасійскіх арганізацый спіхае АБСЕ ў прорву. Расійскі бок аргументуе, што гэта дзеянне, якое супярэчыць статусу АБСЕ.
- Абрэвіятура АБСЕ – азначае Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Гэта Расія разбурыла бяспеку і супрацоўніцтва ў Еўропе. З 24 лютага Расія – гэта дэструктыўны фактар у Еўропе. Усе межы былі перакрочаныя. Абвінавачванні расійскіх уладаў у ваенных злачынствах, гэта таксама не пазбаўленыя значэння.
Лукаш Ясіна нагадаў таксама, што кіраўнік польскага МЗС Збігнеў Рау, як старшыня АБСЕ, яшчэ да пачатку вайны арганізаваў сустрэчу ў Вене, на якой прадставіў мірны план для Еўропы. Дыпламат быў таксама ў Маскве. Міністр Збігнеў Рау, афіцыйна адкрываючы старшынства Польшчы ў арганізацыі ў студзені, падкрэсліў, што галоўнай мэтай Варшавы будуць дзеянні, накіраваныя на ўрэгуляванне рэгіянальных і замарожаных канфліктаў праз падтрымку структур АБСЕ. Таму, паводле Лукаша Ясіны, Польшча зрабіла па справе міру сапраўды шмат.
Міністр Лаўроў гадамі быў сімвалам дыпламатычнага прафесіяналізму. Шкада, што пасля 24 лютага ён далучыўся да тых, хто паводзіць сябе так, а не інакш, кажа Ясіна:
- Для яго (Лаўрова – рэд.) АБСЕ – была важнай справай. Сяргей Лаўроў прысутнічаў на кожным паседжанні Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) АБСЕ. Тым мацней ён будзе адчуваць, што не будзе ўдзельнічаць у наступнай сустрэчы.
Нагадваем, па тых жа прычынах расійская дэлегацыя не прыме ўдзелу ў паседжанні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якое адбудзецца 24-26 лістапада ў польскім парламенце.
Між тым, прэс-сакратар МЗС Расіі Марыя Захарава некалькі дзён пасля выбуху ракеты ў польскай вёсцы ля мяжы з Украінай запатрабавала, каб польскі бок выбачаўся за антырасіякія атакі і тое, што расійскі амбасадар быў выкліканы ў МЗС у Варшаве апоўначы:
- У прыватнасці, гэта была 23.30. Ён быў выкліканы раней, але, як мінімум, да 22.00 працягвалася нарада ў Бюро нацыянальнай бяспекі. Гэта было важнейшае, чым размова з расійскім амбасадарам. Амбасадар прыехаў, адбылася размова – гэта нармальная практыка. У аспекце таго, што зараз адвываецца ва Украіне прыезд амбасадара з яго рэзідэнцыі ля Варшавы, гэта невялікі дыскамфорт. Нагадваю падзеі з Харкава, Бучы, Львова і іншых украінскіх гарадоў. Гэта таксама невялікі дыскамфорт у параўнанні з трагедыяй у вёсцы Пшэводаў. Калі б не гэтая жудасная вайна абодва мужчыны, якія там загінулі, надалей былі б са сваімі сем’ямі.
Прэс-сакратар польскага МЗС Лукаш Ясіна заявіў, што заходнія хаўруснікі павінны ўрэшце зразумець, што Польшча з’яўляецца прыфрантавой дзяржавай. З-за свайго геаграфічнага распаложання, яна падвяргаецца большым пагрозам з боку Расіі. Некаторыя польскія гарады распаложаныя ўсяго ў некалькіх кіламетрах ад месцаў, на якія ўпадаюць расійскія ракеты:
- Сітуацыя Польшчы, сітуацыя ў якой зараз знаходзяцца Грубешаў, Хелм, Пярэмышль, а таксама Эльблонг, які знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад мяжы з Калінінградскай вобласцю, зусім іншая, чым сітуацыя жыхароў Бруселю, Парыжа, Мадрыда ці Лісабона.
Нагадваем, на мінулым тыдні на вёску Пшэводаў Люблінскага ваяводства ўпала ракета расійскай вытворчасці забіваючы дзве асобы. У гэты дзень расійскія войскі нанеслі маштабны ракетны ўдар па Украіне. Паводле польскіх уладаў, якія спасылаюцца на заяву прэзідэнта ЗША, хутчэй за ўсё, гэта была ракета ўкраінскіх СПА. Гэтых паведамленняў не пацвердзіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які запатрабаваў доступу ўкраінскіх экспертаў да міжнароднага следства па справе выбуху:
- Украінскія эксперты прыехалі. Пабачым, як будзе выглядаць супраца. Трэба памятаць, якое значэнне зараз маюць польска-украінскія адносіны. Цягам апошніх месяцаў удалося вырашыць шмат розных праблемаў паміж нашымі грамадствамі. Шмат іншых спраў надалей чакае вырашэння. Спадзяюся, што розныя неразважныя рашэнні па абодвух баках не прывядуць да знішчэння згаданага капіталу.
- заявіў прэс-сакратар польскага Міністэрства замежных спраў Лукаш Ясіна.
PR24/аз