Беларуская Служба

Польскае МЗС запусціла кампанію аб бяспечным адпачынку за мяжой

04.07.2023 10:15
Дыпламаты раяць, як падрыхтавацца да паездкі, якую дадатковую страхоўку выбраць, як сябе паводзіць у экстраных выпадках.
.    .
Чамаданы. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства замежных спраў Польшчы запусціла адмысловую кампанію аб бяспечным адпачынку падчас вакацыяў. У ейных рамках польскія дыпламаты падкажуць, як бяспечна правесці адпачынак за мяжой.

Кожны панядзелак у «Твітэр» МЗС з’яўляецца новы даведнік з хэштэгам #SafeHolidays. У ім польскія дыпламаты раяць, як падрыхтавацца да паездкі, якую дадатковую страхоўку выбраць, як сябе паводзіць у экстраных выпадках і як паведаміць аб паездцы ў сістэме «Адысей».

Нагадваем, МЗС прапануе паведамляць пра замежныя паездкі, бо тады дыпламатам прасцей рэагаваць у надзвычайных ці непрадбачаных сітуацыях.

Дыпламаты нагадваюць, што некалькі гадоў таксама дзейнічае спецыяльная старонка: «Паляк за мяжой», на якой можна знайсці самую важную інфармацыю аб бяспецы, візавых пытаннях або вопратцы ў асобных краінах. Даведнік «Паляк за мяжой» даступны таксама як прыкладанне для смартфона.

IAR/аз