Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда падчас візіту ў Літву закране пытанне Беларусі

05.07.2023 15:31
Тэмы перамоваў з літоўскімі ўладамі – пытанні бяспекі ў рэгіёне, вайна ва Украіне і будучы саміт НАТА ў Вільні.
       .
Анджэй Дуда з жонкаю падчас візіту ў Літву.фота: PAP/Radek Pietruszka

Візіт у Літву Анджэй Дуда пачынаецца сустрэчай з прэзідэнтам Гітанасам Наўседай. Двухбаковыя польска-літоўскія перамовы адбудуцца ў палацы прэзідэнта Літвы. Кіраўнік аддзелу міжнароднай палітыкі Канцылярыі прэзідэнта Марцін Пшыдач сказаў, што візіт прэзідэнта Анджэя Дуды ў Вільні важны для падтрымання польска-літоўскай супрацы ў галіне бяспекі.

- Галоўнай тэмай перамоў будзе бяспека і тое, што адбываецца на ўсход ад нашых межаў, вайна Расіі супраць Украіны. Але будзе таксама гаворка аб сітуацыі ў Беларусі – краіне, з якой Польшча і Літва з'яўляюцца суседзямі.

Марцін Пшыдач нагадаў, што паездка прэзідэнта ў Літву адбываецца за некалькі дзён да саміту НАТА, і таму перамовы аб стварэнні моцнага хаўрусу цяпер вельмі важныя. Прэзідэнт Анджэй Дуда заўтра сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Літвы Інгрыдай Шыманітэ, спікерам парламенту Вікторыяй Чмілітэ-Нільсэн і прадстаўнікамі польскай меншасці.

Кіраўнік Польшчы таксама возьме ўдзел у святкаванні нацыянальнага свята Літвы. У пятніцу разам з прэзідэнтам Гітанасам Наўседай ён накіруецца ў Клайпеду, дзе будзе назіраць за сумеснымі польска-літоўскімі вучэннямі спецназа хуткага рэагавання.

IAR/нг