Беларуская Служба

Польшча хоча, каб Украіна была як мага бліжэй да НАТА – гэта заява кіраўніка польскага МЗС

06.07.2023 09:13
Збігнеў Раў лічыць, што калі гэта адбудзецца, Украіна адносна хутка стане дзяржавай Альянсу.
Міністэрства замежных спраў Польшчы Фота: msz.gov

Пасля сустрэчы ў Лондане са сваім брытанскім калегам Збігнеў Раў заявіў журналістам, што перад самітам НАТА ў Вільні пазіцыя Варшавы «вельмі адназначная»:

«Мы хочам максімальна наблізіць Украіну да Альянсу», – заявіў Збігнеў Раў, дадаўшы што гаворка ідзе аб адаптацыі яе «ваенна-палітычнай структуры» да стандартаў альянсу.

Кіраўнік польскай дыпламатыі лічыць, што пры выкананні гэтых умоваў «можна адносна хутка далучыць Украіну да НАТА».

Кіраўнікі польскага і брытанскага міністэрстваў нацыянальнай абароны і МЗС сустрэліся ў брытанскай сталіцы для кансультацый. Яны падпісалі пагадненне аб партнёрстве, якое ўключала дэкларацыю аб умацаванні супрацоўніцтва ў сферы бяспекі і абароны.

яс