Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Дональд Туск заявіў, што не будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта, і называе іншую кандыдатуру

16.08.2024 14:04
Палітычныя партыі актыўна шукаюць кандыдатаў на будучыя прэзідэнцкія выбары.
Дональд ТускPAP/Rafał Guz

Рашэнне «Грамадзянскай кааліцыі» па гэтым пытанні павінна быць абвешчанае да Калядаў. Паводле Дональда Туска, найбольш верагодным кандыдатам будзе Рафал Тшаскоўскі.

«Я адчуваю сябе кампетэнтным і адчуваю сябе добра там, дзе я знаходжуся. Невыпадкова Рафал Тшаскоўскі па ўсіх апытаннях здаецца найбольш прымальным палякамі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты, і гэта найбольш верагодны сцэнар», — адзначыў кіраўнік урада. .

«Права і справядлівасць» таксама шукае свайго кандыдата. У гэтым кантэксце згадваюцца былы прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, дэпутат Збігнеў Багуцкі і дэпутат Еўрапарламента Тобіяш Бачэньскі.

Спікер Сейму Шымон Галоўня можа балатавацца ад спісу «Трэцяга шляху». Кандыдат ад Канфедэрацыі — Славамір Менцэн. Левыя пакуль не прынялі рашэння на гэты конт.

ав