Беларуская Служба

Польшча хоча стаць арганізатарам Алімпійскіх гульняў

16.08.2024 17:18
Прэм’ер-міністр Дональд Туск заявіў у Карчаве, што рэалістычныя даты — 2040 ці 2044 год.
.
.PAP/EPA/FRANCIS R. MALASIG

Ён прызнаў, што перамовы аб арганізацыі Алімпіяды ў Польшчы вядуцца ўжо шмат месяцаў.

-Польшча фармальна распачне шлях да арганізацыі алімпійскіх гульняў. Жыццё пакажа, ці гэта рэальная мэта, але мы да яе падыходзім сур'ёзна. Беручы пад увагу розныя фармальнасці, дамоўленасці і гэтак далей, самым рэальным тэрмінам з'яўляецца 2040 ці 2044 год.

Прэм’ер-міністр Дональд Туск падчас наведвання стадыёну ў Карчаве паведаміў, што будзе рэалізаваная праграма рэканструкцыі і пашырэння пляцовак гэтага тыпу. У 2024 годзе на гэтыя мэты будзе выдзелена 200 мільёнаў злотых.

ав