Беларуская Служба

Прэс-служба «Права і Справядлівасць»пра беларусаў і ўкраінцаў: Яны ратуюць нашую эканоміку

06.07.2023 15:12
Больш за 80 працэнтаў замежнікаў, якія працуюць у Польшчы гэта беларусы і ўкраінцы.
Ілюстрацыяфота: Pixabay.com/geralt

Прэс-сакратар партыі «Права і Справядлівасць» Рафал Бахэнак (Jacek Bochenek) сказаў, што павелічэнне колькасці працаўнікоў з Азіі ў Польшчы з'яўляецца вынікам эканамічнага развіцця і добрай сітуацыі на рынку працы краіны. Нават 10 тысяч работнікаў з Карэі, Індыі, Малайзіі, Пакістана, Філіпін, Турцыі і Туркменістана будуць працаваць на новай інвестыцыі канцэрну ORLEN у Плоцку.

Госць Польскага радыё паведаміў, што больш за 80 працэнтаў замежнікаў, якія працуюць у Польшчы гэта беларусы і ўкраінцы.

- Гэтыя людзі, звычайна, ратуюць нашую эканоміку. Яны культурна нам не чужыя. Няма праблем з іх асіміляцыяй, з сацыяльнай інтэграцыяй. Яны добра працуюць, пры чым працуюць на легальнай аснове – з дазволамі на працу. Я маю на ўвазе ўкраінцаў і беларусаў. Асноўная група замежнікаў, якія працуюць у нас паходзіць менавіта з гэтых дзвюх дзяржаваў.

Прэс-сакратар «Права і Справядлівасці» Рафал Бахэнак адзначыў, што ўрад робіць акцэнт на прыёме працоўных мігрантаў на пэўны тэрмін на аснове працэдур праверкі гэтых людзей.

яс