Беларуская Служба

Войска Польскае ўжо налічвае 175 тыс. жаўнераў

07.07.2023 12:06
Міністр абароны адзначыў, што з 2015 года ўрад «Права і справядлівасці» паслядоўна ўмацоўвае Войска Польскае, у тым ліку сучасна ўзбройваючы яго дзеля стрымлівання агрэсара.
 -,    ,   .          .
У Бела-Падлясцы, каля мяжы з Беларуссю, міністр абароны М. Блашчак прыняў удзел у вайсковай прысязе на добраахвотную тэрміновую службу.Фота: PAP/Artur Reszko

У Войску Польскім служаць больш за 175 тысяч жаўнераў, заявіў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак. У Бела-Падлясцы, каля мяжы з Беларуссю, палітык прыняў удзел у вайсковай прысязе на добраахвотную тэрміновую службу. Міністр нагадаў, што ў гэтым горадзе 20 гадоў не было ніводнай вайсковай часткі:

-Войска Польскае ўжо налічвае 175 тыс. жаўнераў. Вельмі ўдзячны жаўнерам за іх жаданне служыць, за іх прысягу. Гарнізон у Бела-Падлясцы працуе ўжо два гады, але папярэднія 20 гадоў тут не было войска, а вайсковая частка пуставала і знішчалася.

Марыюш Блашчак адзначыў, што з 2015 года ўрад «Права і справядлівасці» паслядоўна ўмацоўвае Войска Польскае, у тым ліку сучасна ўзбройваючы яго дзеля стрымлівання агрэсара. Міністр падкрэсліў, што нават самая добра ўзброеная армія павінна быць шматлікай.

iar/эж

Сёння першая партыя танкаў Abrams амерыканскай вытворчасці прыбудзе ў Польшчу

28.06.2023 11:01
Польскі ўрад купіў у ЗША больш за 360 танкаў Abrams.

Партыі стараюцца пра гэта не згадваць, але ў Польшчы неабходныя дэбаты аб вяртанні прызыву

06.07.2023 11:45
Прызыў – гэта не папулярны лозунг, а павышэнне колькасці жаўнераў – гэта выдаткі бюджэту.