Беларуская Служба

Сёння апошні дзень І Сусветнага кангрэса польскай адукацыі і навукі за мяжой

09.07.2023 08:35
 Сярод удзельнікаў палякі з 41 краіны свету.
.
.gov.pl

Сёння апошні дзень І Сусветнага кангрэса польскай адукацыі і навукі за мяжой. Адбыліся шматлікія дыскусійныя панэлі, варкшопы і інтэграцыйныя сустрэчы.

Ад чацвярга паміж прадстаўнікамі польскай грамадскасці і палякамі замежжа адбываецца абмен досведам. Сярод удзельнікаў палякі з 41 краіны свету. У тым ліку прадстаўнікі польскай супольнасці і палякі з Украіны. Прэзідэнт Саюзу польскіх настаўнікаў Украіны ў Хмяльніцкім Юлія Сяркова кажа, што ў навучальны год, нягледзячы на ​​вайну, польскія школы працавалі. Навучэнцы забяспечваюцца матэрыяламі для работы праз Інтэрнэт.

«Мы дасылаем нашы нататкі, спасылкі, відэа і іншыя матэрыялы для вывучэння. Акрамя таго, мы рыхтуем нашых вучняў да алімпіяд – алімпіяды па літаратуры на польскай мове і алімпіяды па гісторыі Польшчы», – кажа Юлія Сяркова.

Старшыня Жытомірскага абласнога таварыства палякаў Украіны Вікторыя Ляскоўска-Шчур скардзіцца, што польскім вучням у Жытоміры не хапае абсталявання для дыстанцыйнага навучання.

«Не ва ўсіх ёсць планшэты. Гэта дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў. Не ва ўсіх ёсць кампʼютары і тэлефоны – яны вучацца таксама з тэлефона. Гэта вельмі вялікая праблема. А калі ў сям’і яшчэ двое-трое дзяцей, то ўявіце, што вучыцца толькі адно, бо на ўсіх адно абсталяванне», – кажа Вікторыя Ляскоўская-Шчур.

Арганізатарам Кангрэсу зʼяўляецца Інстытут развіцця польскай мовы імя Максіміліяна Кольбэ.

яс