Беларуская Служба

З-за спякоты мэрыя Кракава ўводзіць абмежаванні на паездкі брычкамі

09.07.2023 13:51
У сувязі з папярэджаннем Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі на Рынкавай плошчы ў Кракаве закрылі прыпынак для брычак.
Kraków
Krakówshutterstock

Спякота да 32 градусаў прагназуецца ў нядзелю і панядзелак амаль ва ўсёй Малапольшчы, рэгіёне паўднёвай Польшчы. У сувязі з папярэджаннем Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі на Рынкавай плошчы ў Кракаве закрылі прыпынак для брычак.

Папярэджанне метэаролагаў пра спякоту дзейнічае на большай частцы тэрыторыі Малапольшчы з поўдня нядзелі да вечара панядзелка, у гэты час сіноптыкі чакаюць на тэрмометрах да 32 градусаў удзень, уначы мінімальная тэмпература складзе 14 градусаў.

У сувязі з метэаралагічным папярэджаннем Кракаўская мэрыя паведаміла аб закрыцці ў нядзелю і панядзелак прыпынку для брычак на Рынкавай плошчы. Таксама забаронены праезд брычак па Рынкавай плошчы.

«Фурманы абавязаны карыстацца прызначанымі зацененымі прыпынкамі, дадаткова рэгулярна паіць коней і пастаянна сачыць за паведамленнямі і развіццём надвор'я», – гаворыцца ў рэлізе кракаўскай мэрыі.

яс