Беларуская Служба

У Польшчы затрымалі яшчэ аднаго расійскага шпіёна

10.07.2023 07:53
Гэта ўжо 15-ы затрыманы чалавек за шпіёнства для Расіі.
ілюстративне фотоDomena publiczna - Pxhere

Міністр-каардынатар сакрэтных службаў Марыюш Каміньскі паведаміў, што супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) затрымалі яшчэ аднаго ўдзельніка шпіёнскай сеткі, якая працавала на расійскую выведку.

«Падазраваны вёў назіранне за ваеннымі аб'ектамі і марскімі партамі. Ён сістэматычна ўзнагароджваўся расіянамі. Гэта ўжо 15-ы затрыманы ў рамках гэтага расследавання», - напісаў міністр у сацыяльных сетках.

PR/юл