Беларуская Служба

Польскія палітыкі: Перамога Украіны сёння найважнейшая

10.07.2023 15:13
У польскіх нацыянальных інтарэсах, каб Украіна адстаяла сваю незалежнасць, заявіў намеснік міністра культуры Польшчы Яраслаў Сэлін.
       ,
Дзяржаўны сакратар у Міністэрстве культуры і нацыянальнай спадчыны, генеральны кансерватар помнікаў Яраслаў СелінPAP/Andrzej Jackowski

Намеснік міністра культуры Яраслаў Сэлін сказаў, што перамога Украіны ў вайне сёння найважнейшая, у тым ліку для ўшанавання памяці генацыду на Валыні. Палітык у 3-й праграме Польскага радыё сцвярджаў, што без суверэннай Украіны Польшчы не было б з кім гаварыць пра гэтае злачынства.

«У нашых нацыянальных інтарэсах, каб Украіна адстаяла сваю незалежнасць, каб яна выжыла як незалежная ўкраінская дзяржава. Калі яна не выжыве, з кім мы будзем размаўляць пра генацыд на Валыні?» — спытаў Яраслаў Селін.

Госць Польскага радыё падкрэсліў, што нават з гэтай перспектывы для нас найважнейшая перамога Украіны, хоць, як ён адзначыў, у Польшчы ёсць і шмат іншых прычын падтрымліваць Кіеў. Намеснік міністра дадаў, што таксама важна, каб захаваўся палітычны альянс, які Польшча і Украіна склалі з пачатку расійскага ўварвання.

Учора прэзідэнты Анджэй Дуда і Уладзімір Зяленскі ўшанавалі памяць ахвяр масавых забойстваў на Валыні. У луцкім кафедральным саборы палітыкі ўзялі ўдзел у экуменічнай малітве, якая папярэднічала імшы за тысячы палякаў з Валыні, забітых у 1943 годзе ўкраінскімі нацыяналістамі.

ПР/юл