Беларуская Служба

За карупцыю затрыманы віцэ-бургамістр варшаўскага раёна Прага-Поўдзень

11.07.2023 19:40
Затрыманні звязаныя з карупцыяй у справе перадачы зямлі забудоўшчыкам.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Centralne Biuro Antykorupcyjne

Цэнтральнае бюро антыкарупцыйнае (Centralne Biuro Antykorupcyjne – CBA) затрымала віцэ-бургамістра варшаўскага раёну Прага-Поўдзень Адама Ч. Гэта звязана з расследаваннем карупцыйных злачынстваў.

«Сёння супрацоўнікі Варшаўскага абласнога ўпраўлення CBA затрымалі чатырох чалавек, у тым ліку віцэ-бургамістра варшаўскага раёна Прага-Поўдзень, а таксама кіраўніка аднаго з аддзелаў акруговага ўпраўлення», – сказаў Роберт Сосік з прэ-службы CBA. Затрыманых даставілі ў акруговую пракуратуру Варшава-Прага, дзе ім будуць прад'яўленыя абвінавачанні. Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні.

Дэпутат «Права і справядлівасці» Павел Лісецкі напісаў у Twitter, што супрацоўнікі CBA прыйшлі таксама ў раённае ўпраўленне раёна Рэмбертуў, а затрыманні звязаныя з карупцыяй у справе перадачы зямлі забудоўшчыкам.

IAR / вх