Беларуская Служба

У Сейме рыхтуюць законапраект, які павінен прадухіліць гвалт над дзецьмі

12.07.2023 14:39
Праект паправак у кодэкс уводзіць абавязак навучаць суддзяў зносінам з дзецьмі.
  .
Будынак Сейму Польшчы.By I, Kpalion, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2247495

Сейм разглядае праект паправак у Кодэкс аб сям'і і апецы над дзіцём. Ён закліканы ўзмацніць абарону дзяцей ад гвалту.

Намеснік міністра юстыцыі Марцін Раманоўскі заявіў, што праект нарматыўных актаў сістэмна рэгулюе пытанне гвалту ў дачыненні да дзяцей. Ён адзначыў, між іншым, мэту законапраекту «узмацненне пазіцыі дзіцяці ў грамадзянскіх і сямейных судовых працэсах, каб яно было выслухана належным чынам».

Марцін Раманоўскі паведаміў, што праект паправак у кодэкс уводзіць абавязак навучаць суддзяў зносінам з дзецьмі.
Навучанне плануецца праводзіць кожныя чатыры гады. Раманоўскі дадаў, што стандарты аховы дзіцяці таксама ўкараняюцца ў розных установах

– Каб мы былі ўпэўненыя, каб бацькі былі ўпэўнены, што калі дзіця недзе ўдзельнічае, то ён там у бяспецы. Важна, каб мы прааналізавалі выпадкі пакуль адбудзецца няшчасце, перад тым, як дзіця было забіта або пашкоджана яго здароўем. Нам трэба зрабіць высновы.

Праект паправак быў створаны ў сувязі са смерцю васьмігадовага Каміля з Чэнстаховы. Хлопчык памёр 8 мая ў Верхнесілезскім дзіцячым аздараўленчым цэнтры пасля 35 дзён барацьбы за яго жыццё, пасля таго як у канцы сакавіка яго збіў айчым.

яс