Беларуская Служба

У Польшчы хочуць забараніць медыцынскія працэдуры па змене полу ў непаўналетніх

12.07.2023 18:04
Падрыхтаваныя палажэнні, акрамя непаўналетніх, распаўсюджваюцца на недзеяздольных асоб і асоб з псіхічнымі расстройствамі, якія не дазваляюць выказаць інфармаваную згоду.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneLarisa Rudenko/shutterstock.com

Інстытут Ordo Iuris падрыхтаваў законапраект, які забараняе лекарам праводзіць медыцынскія працэдуры ў непаўналетніх, звязаныя з прыёмам блакатаў палавога развіцця і гармонаў супрацьлеглага полу. Акт таксама забараняе хірургічныя аперацыі, накіраваныя на палавыя змены.

Падрыхтаваныя палажэнні, акрамя непаўналетніх, распаўсюджваюцца на недзеяздольных асоб і асоб з псіхічнымі расстройствамі, якія не дазваляюць выказаць інфармаваную згоду.

Старшыня Інстытуту Ordo Iuris, адвакат Ежы Квасьнеўскі, сказаў, што наступствы тэрапіі ўключаюць, між іншым, незваротныя псіхічныя змены:

- Мы назіраем, што ў свеце адыходзяць ад падобнай практыкі. Пацвярджаюць гэта даследаванні ў Швецыі, Брытаніі, Новай Зеландыі, Аўстрыі, у 20 штатаў ЗША. Незваротныя псіхічныя і фізічныя змены даюць жудасныя выніку ў выпадку дзяцей. Гаворка ідзе не толькі пра самагубства, а таксама пазбаўленне магчымасці заснаваць сваю сям'ю. Тысячы дзяцей у дарослым жыцці спрабуюць вярнуцца да полу, які мелі раней, аднак гэта ўжо немагчыма.

Адвакат Ежы Квасьнеўскі падкрэсліў, што часта ідэнтыфікацыя маладых людзей з полам, адрозным ад іх біялагічнага, часовая, а наступствы медычнага ўмяшання незваротныя.

На гэтую тэму Інстытут Ordo Iuris праводзіў кансультацыі з бацькамі, псіхолагамі, педагогамі і медыкамі.
У Польшчы няма нормаў, якія абмяжоўваюць змену полу ў непаўналетніх.

яс