Беларуская Служба

Польшча атрымае дадатковае месца ў Еўрапарламенце

13.07.2023 09:30
Гэта будзе азначаць павелічэнне колькасці польскіх еўрадэпутатаў з 52 да 53.
Польшча атрымае дадатковае месца ў Еўрапарламенце PAP/EPA/JULIEN WARNAND

Польшча атрымае дадатковае месца ў наступным скліканні Еўрапарламента. Брусельская карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка неафіцыйна даведалася, што перамовы на гэты конт завершацца ў пятніцу. Гэта будзе азначаць павелічэнне колькасці польскіх еўрадэпутатаў з 52 да 53:

- Выбары ў Еўрапарламент пройдуць на пачатку чэрвеня наступнага года. У сувязі з выхадам Вялікабрытаніі з ЕС кіраўніцтва Еўрапарламента прапанавала павялічыць колькасць месцаў у парламенце для некаторых краін. Польшча спачатку не была ў гэтай групе, але пачала прэтэндаваць на дадатковае месца. Польскія дыпламаты ў Бруселі спасылаліся на дэмаграфічныя дадзеныя – цяпер палякі складаюць 8,41 адсотка насельніцтва Еўрасаюза, які складаецца з 27 краін, а ў 2018 годзе, калі Вялікабрытанія яшчэ была ў ЕС, гэтая доля складала 7,41. Гэта азначае рост на адзін працэнтны пункт, аргументавалі польскія дыпламаты.

аз