Беларуская Служба

Сенат прыняў пастанову ў сувязі з 80-годдзем Валынскай разні

13.07.2023 13:01
Верхняя палата парламента ўшанавала памяць усіх ахвяраў украінскіх нацыяналістаў і нямецкіх акупантаў.
Паседжанне СенатуPAP/Tomasz Gzell

Сенат прыняў пастанову аб 80-й гадавіне генацыду на Валыні і пацыфікацыі Міхнёва. Гэтым актам верхняя палата парламента ўшанавала памяць усіх ахвяраў украінскіх нацыяналістаў і нямецкіх акупантаў.

У аўторак палякі адзначалі 80-годдзе Валынскай разні, як Дзень памяці ахвяраў генацыду, учыненага ўкраінскімі нацыяналістамі над грамадзянамі даваеннай Польшчы. Ён прымеркаваны да апагею генацыду, так званай Крывавай нядзелі 11 ліпеня 1943 года, калі ўкраінцы напалі на палякаў амаль у сотні гарадкоў.

У сваю чаргу ўчора адзначаўся Дзень барацьбы і пакутніцтва польскай вёскі. Ён прыпадае на гадавіну пацыфікацыі Міхнёва і прысвечаны жыхарам польскіх вёсак.

IAR/аз

Большасць палякаў, якія выжылі падчас Валынскай разні, засталіся ў жывых дзякуючы дапамозе ўкраінскіх суседзяў

11.07.2023 18:10
Антыпольскія акцыі пачаліся ў лютым 1943 году, а кульмінацыяй стала «крывавая нядзеля» 11 ліпеня, калі былі праведзены атакі ў амаль сотні населеных пунктаў.