Беларуская Служба

Варшава і Сеул пашыраюць супрацоўніцтва

13.07.2023 16:03
Варшава і Сеул у апошнія гады ўзмацнілі супрацоўніцтва, асабліва ў галіне ўзбраення, энергетыкі і інфраструктуры.
 -
Юн Сук-Ёль і Анджэй Дуда PAP/Andrzej Lange

Міжнародная бяспека і двухбаковае супрацоўніцтва – гэта найважнейшыя тэму, якія абмяркоўваюцца падчас візіту прэзідэнта Паўднёвай Карэі ў Варшаве. Варшава і Сеул у апошнія гады ўзмацнілі супрацоўніцтва, асабліва ў галіне ўзбраення, энергетыкі і інфраструктуры.

Раней Анджэй Дуда і Юн Сук-Ёль удзельнічалі ў саміце НАТА ў Вільні, які завяршыўся ўчора. Сеул супрацоўнічае з альянсам, а карэйскі прэзідэнт падкрэсліў у літоўскай сталіцы, што трансатлантычная і інда-ціхаакіянская бяспека з'яўляюцца неадʼемнымі часткамі глабальнай бяспекі.

У апошнія некалькі гадоў Польшча засяродзілася на закупках зброі ў Паўднёвай Карэі. Улады ў Варшаве замовілі танкі K2, гаўбіцы K9, пускавыя ўстаноўкі K239 Chunmoo і лёгкія баявыя самалёты FA-50.

Акрамя перамоваў з прэзідэнтам Анджэем Дудам, паўднёвакарэйскі лідар таксама сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім, а таксама са спікерамі Сейму і Сенату – Эльжбетай Вітэк і Тамашам Гродзкім.

Заўтра Юн Сук-Ёль і Анджэй Дуда возьмуць удзел у Польска-карэйскім эканамічным форуме.

IAR/аз