Беларуская Служба

Польшча стварае новыя вайсковыя часці для абароны ўсходняй мяжы

23.07.2023 13:43
Кіраўнік Міністэрства абароны Марыюш Блашчак паведаміў аб стварэнні новага падраздзялення — сапёрнага батальёна ў Аўгустове.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Marcin Bielecki

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак паўдзелбнічаў ва ўрачыстых мерапрыемствах 1-га палка Крэчавіцкіх уланаў імя Баляслава Масціцкага.

Асноўнай задачай новага сапёрнага батальёна стане ўмацаванне ўсходняй сцяны і забеспячэнне так званага Сувальскага калідора, то бок польска-літоўскай мяжы, які мае стратэгічны характар.

Падраздзяленне ў Аўгустове створанае ў рамках Пакету ўзмацнення польскіх узброеных сіл на 2023-2025 гады, прынятага Радай Міністраў у 2022 годзе, які прадугледжвае ўзмацненне ўжо існуючых тактычных злучэнняў на ўсходнім флангу NATO.

Згодна з планамі Міністэрства нацыянальнай абароны, першыя вайскоўцы ў новы батальён будуць прызначаныя да канца 2023 года. Батальён будзе падпарадкаваны 15-й Гіжыцкай механізаванай брыгадзе.

1 Крэчавіцкі ўланскі полк ім Баляслава Масціцкага быў адным з найлепшых палкоў польскай кавалерыі, які праславіўся ў змаганні з войскамі ўсіх трох інтэрвентаў у бітве пад Крэчаўцамі 24 ліпеня 1917 года, стаўшы сімвалам гераічнай барацьбы польскага народа за незалежнасць. 

ПР/юл