Беларуская Служба

У чэрвені ўзровень беспрацоўя ў Польшчы знізіўся да 5%

25.07.2023 16:02
Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец чэрвеня 2023 года склала каля 783 тыс. чалавек.
Polska razem z Czechami  ma najniższą stopę bezrobocia w Unii Europejskiej.
Polska razem z Czechami ma najniższą stopę bezrobocia w Unii Europejskiej.Shutterstock/Firma V

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы паведаміла, што ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў канцы чэрвеня бягучага года склаў 5%. У маі 2023 года ўзровень беспрацоўя складаў 5,1%. Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец чэрвеня 2023 года склала каля 783 тыс. чалавек.

Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы пацвярджае Еўрастат. Згодна з апублікаванай 30 чэрвеня інфармацыяй, узровень беспрацоўя ў Польшчы, разлічаны ў адпаведнасці з методыкай, прынятай Еўрастатам, у маі склаў 2,7%. Гэта істотна ніжэй за ўзровень беспрацоўя ў Еўрапейскім Саюзе, дзе ён склаў 5,9%, і зоны еўра, дзе ўзровень беспрацоўя склаў 6,5%.

вс