Беларуская Служба

Старшыня кіроўнаў партыі «Права і справядлівасць»: Саюзнікі абараняюць тых, хто здольны абараніць сябе сам

27.07.2023 17:14
Заява была зроблена падчас візіту ў Кодзень на Падляшшы, ля польска-беларускай мяжы.
. , , , 27  2023 .
Я. Качыньскі, Кодзень, Падляшша, 27 ліпеня 2023 г. Foto: Фота: PAP/Wojtek Jargiło

«Агароджа уздоўж усходняй мяжы Польшчы будзе пашырана і ўключыць усе месцы, дзе няма ракі Буг і іншых водных перашкод», – паведаміў старшыня кіроўнай у Польшчы партыі «Права і справядлівасць», віцэ-прэм'ер Яраслаў Качыньскі. Палітык падкрэсліў, што ўзмацненне польскага войска і ўмацаванне польскай мяжы будзе працягвацца:

-Хутка наша армія, а менавіта нашы сухапутныя войскі будуць самымі моцнымі на кантыненце. На нашым войску будзе абапірацца абарона ўсходняга флангу НАТА, гэта ў вялікай ступені ўжо так. Мы будзем падтрымліваць усе нашы хаўрусы і ўсяляк іх умацоўваць. Але мы павінны памятаць адно, што саюзнікі абараняюць тых, хто здольны абараніць сябе сам.

Адметна, што гэтыя заявы былі зробленыя падчас візіту ў Кодзень на Падляшшы, ля польска-беларускай мяжы. Віцэ-прэмʼер Яраслаў Качыньскі таксама дадаў, што ў кантэксце знаходжання т. зв. ПВК «Вагнер» ​​у Беларусі ўрад Польшчы робіць усё, каб быць гатовым да любых правакацый з удзелам расійскіх наймітаў.

iar/эж

Спецслужбы Польшчы: Трэба рыхтавацца да таго, што «вагнераўцы» будуць выкарыстаны супраць Польшчы

27.07.2023 15:07
«Гэта ваенныя злачынцы, якія ствараюць праблемы, дзе б яны ні знаходзіліся», – перакананы намеснік міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы.