Беларуская Служба

Віцэ-міністр нацыянальнай абароны: Польшча павінна быць гатовая да правакацый з боку рэжыму Лукашэнкі

28.07.2023 08:43
Войцех Скуркевіч таксама сказаў, што сітуацыя з бяспекай пагаршаецца прысутнасцю Групы «Вагнера» ў Беларусі.
Намесьнік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Войцех СкуркевічPR1

Віцэ-міністр нацыянальнай абароны Войцех Скуркевіч заявіў, што Польшча павінна быць гатовая да правакацый з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Госць Польскага радыё 24 звярнуў увагу на тое, што апошнім часам пачасціліся напады мігрантаў на польска-беларускай мяжы.

Войцех Скуркевіч таксама сказаў, што сітуацыя з бяспекай пагаршаецца прысутнасцю Групы «Вагнера» ў Беларусі:

-Яшчэ ў 2021 годзе я гаварыў, што службы паведамляюць пра будову лагераў, дзе абучаюць людзей у стылі «вагнераўцаў». Гэта адбывалася ў 2021 годзе ў паўночна-заходняй частцы Беларусі. Сёння сітуацыя наступная: 22 транспарты забойцаў «Вагнера» перакінутыя ў Беларусь. І сёння гэта чарговая патэнцыйная пагроза для Польшчы.

Учора ў Беларусь увайшла чарговая, дванаццатая калона групоўкі «Вагнера». Зараз пераважная большасць наймітаў дыслакуецца на палігоне ў Магілёўскай вобласці. Каля 60 самалётаў «Вагнера» знаходзяцца на палігоне пад Брэстам.

ав

Праваабарончая арганізацыя Justice Hub: Рэжым Лукашэнкі здзейсніў злачынствы супраць чалавечнасці

29.07.2023 12:12
Грунтуючыся на нормах міжнароднага крымінальнага права, эксперты Цэнтра права і дэмакратыі Justice Hub падрыхтавалі першы падрабязны юрыдычны аналіз парушэнняў правоў чалавека, учыненых Лукашэнкам і беларускімі ўладамі. 

Войска Польскае адраджае ракетна-артылерыйскае падраздзяленне

27.07.2023 18:22
27 ліпеня ў вёсцы Кіева Куяўска-Паморскага ваяводства міністр абароны Польшчы прыняў удзел у цырымоніі падпісання рашэння аб стварэнні «Акадэміі HIMARS» і 1-й ракетнай брыгады

13-я калона ПВК «Вагнер» прыбыла ў Беларусь

28.07.2023 11:40
Машыны рухаюцца на нумарах ЛНР ці РФ, у суправаджэнні ДАІ.