Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Польшчы: У нас ёсць інфармацыя, што больш за 100 наймітаў Групы «Вагнера» рушылі ў бок Сувальскага калідору

29.07.2023 11:30
Гэта, безумоўна, крок да далейшай гібрыднай атакі на польскую тэрыторыю, – заявіў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі.
Матэвуш МаравецкіFoto: PAP/Zbigniew Meissner

- Маем інфармацыю, што больш за 100 наймітаў Групы «Вагнера» рушылі ў бок Сувальскага калідору. Гэта, безумоўна, крок да далейшай гібрыднай атакі на польскую тэрыторыю, – заявіў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі ў суботу ў Глівіцэ.

На прэс-канферэнцыі падчас наведвання Глівіцаў прэм’ер-міністр Маравецкі заявіў, што ўжо два гады Польшча мае справу з перманентнай атакай на мяжу, і толькі сёлета было 16 тысяч спробаў нелегальна перайсці яе імігрантамі, якіх завабліваюць Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка і «хочуць праціснуцца ў Польшчу».

-Цяпер сітуацыя становіцца яшчэ больш небяспечнай. У нас ёсць інфармацыя, што больш за 100 наймітаў Групы «Вагнера» рушылі ў бок Сувальскага калідора пад Гродна ў Беларусі, – сказаў Маравецкі.

Паводле кіраўніка ўраду, «гэта, безумоўна, крок да далейшай гібрыднай атакі на польскую тэрыторыю». -Яны, верагодна, будуць пад выглядам беларускіх памежнікаў дапамагаць нелегалам пранікаць на тэрыторыю Польшчы, дэстабілізаваць Польшчу, але таксама, магчыма, яны будуць спрабаваць пракрасціся ў Польшчу пад выглядам нелегалаў, і гэта стварае дадатковыя рызыкі, – сказаў ён.

ав


Літва і Польшча разглядаюць магчымасць сумеснага закрыцця мяжы з Беларуссю ў выпадку сур'ёзных інцыдэнтаў

28.07.2023 13:37
«Ёсць такія думкі, – сказаў міністра ўнутраных спраў Літвы Арнольдас Абрамавічус журналістам. – Ёсць верагоднасць закрыцця мяжы».

Яраслаў Качыньскі: Вагнераўцы ў Беларусі дзеля таго, каб ствараць крызісы супраць Польшчы

28.07.2023 15:00
«Яны там для таго, каб ствараць рознага кшталту крызісы, у першую чаргу скіраваныя супраць Польшчы».