Беларуская Служба

Літва і Польшча разглядаюць магчымасць сумеснага закрыцця мяжы з Беларуссю ў выпадку сур'ёзных інцыдэнтаў

28.07.2023 13:37
«Ёсць такія думкі, – сказаў міністра ўнутраных спраў Літвы Арнольдас Абрамавічус журналістам. – Ёсць верагоднасць закрыцця мяжы».
-
Польска-беларуская мяжафота: Памежная служба

Літва і Польшча разглядаюць магчымасць сумеснага закрыцця мяжы з Беларуссю ў выпадку сур'ёзных інцыдэнтаў з удзелам вайскоўцаў расійскай групоўкі «Вагнера», паведаміў у пятніцу намеснік міністра ўнутраных спраў Літвы Арнольдас Абрамавічус.

«Ёсць такія думкі, – сказаў Абрамавічус журналістам. – Ёсць верагоднасць закрыцця мяжы».

Намеснік міністра паведаміў, што ў яго ведамстве паведамілі, што ў чацвер прадстаўнікі польскага ўрада на мяжы з Беларуссю (у Крынках на Падляшшы) правялі сустрэчу і ацанілі сітуацыю.

Абрамавічус нагадаў, што цяпер у Беларусі каля 1200 наймітаў і амаль усе яны знаходзяцца на палігоне ў Асіповічах, недалёка ад мяжы з Польшчай.

Па словах віцэ-міністра, прысутнасць «вагнераўцаў» «не ўяўляе ваеннай пагрозы для Польшчы», але «імавернасць правакацыі існуе».

Аб магчымасці закрыцця мяжы з Беларуссю ў чацвер у інтэрвʼю радыё Zhiniu Radijas заявіла і міністр унутраных спраў Агне Білатайтэ. «Мы вельмі прынцыпова падыходзім да гэтай сітуацыі, і Дзяржпагранслужба абавязана ўважліва сачыць за сітуацыяй», – сказала міністр, падкрэсліўшы, што «адпаведныя дамоўленасці ёсць, прадугледжаны вельмі дэталёвыя працэдуры».

Даўжыня польска-беларускай мяжы складае 418,24 км, літоўска-беларускай – 650 км.
Раней міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак гаварыў, што закрыццё мяжы можа адбыцца сумесна з Літвой і Латвіяй.

ав

За мінулы дзень з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 292 чалавекі

28.07.2023 10:38
За садзейнічанне ў нелегальным перасячэнні мяжы затрыманы грамадзянін Украіны, які перавозіў у аўтобусе 26 замежнікаў.

13-я калона ПВК «Вагнер» прыбыла ў Беларусь

28.07.2023 11:40
Машыны рухаюцца на нумарах ЛНР ці РФ, у суправаджэнні ДАІ.