Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы: Масавыя забойствы варшавякаў ніколі не павінны быць забытыя

01.08.2023 14:08
У 79-ую гадавіну пачатку Варшаўскага паўстання, польская сталіца аддае даніну пашаны сваім героям.
        ,     ,
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўшанаваў памяць ахвяр Варшаўскага паўстання, усклаўшы кветкі да мемарыяльнай дошкі, прысвечанай вязням нямецкага перасыльнага лагера «Зеленяк» Фота: PAP/Rafał Guz

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўшанаваў памяць ахвяр Варшаўскага паўстання, усклаўшы кветкі да мемарыяльнай дошкі, прысвечанай вязням нямецкага перасыльнага лагера «Зеленяк» у варшаўскім раёне Ахота. У 79-ую гадавіну пачатку паўстання, польская сталіца аддае даніну пашаны сваім героям.

У сваім выступе польскі лідар звярнуў увагу на бясконцыя пакуты, учыненыя варшавякам нямецкім акупантам. Ахоту ад паўстанцаў зачышчалі эсэсаўцы з расійскага калабарацыянісцкага фармавання РАНА. Анджэй Дуда падкрэсліў, што ў Варшаўскім паўстанні гераізм праяўлялі не толькі ўзброеныя падпольшчыкі, але і мірнае насельніцтва сталіцы:

- Варшава ім дапамагала, у гараджанах паўстанцы знаходзілі падтрымку. Насельніцтва пакутавала. Нявіннае, бяззбройнае, якое забівалася на Ахоце і на Волі, у іншых месцах Варшавы, дзе праходзілі страты жыхароў. Пра гэта ніколі нельга забыць.

Менавіта ў варшаўскім раёне Ахота тут праводзілася буйная акцыя знішчэння мірнага насельніцтва. Разня доўжылася з 4 па 25 жніўня 1944. Нямецкімі акупантамі ды іх памагатымі было забіта каля 10 тыс. чалавек.

iar/эж

Варшаўскі паўстанец: Не было такой сілы, каб спыніць нас

01.08.2023 09:29
1 жніўня ў памяць пра герояў Варашўскага паўстання ў сталіцы і іншых гарадах Мазоўша ў гадзіну «W» прагучыць вайсковая сірэна.

У Польшчы адзначаюць Нацыянальны дзень памяці Варшаўскага паўстання

01.08.2023 14:01
79 гадоў таму пачалося паўстанне супраць жорсткай нямецкай акупацыі ў надзеі вызваліць горад да прыходу Чырвонай Арміі.