Удава вязня лагеру Трэблінка Ада Віленбэрг падчас цырымоніі ля мемарыялу забітым сказала, што пераважную большасць людзей немцы забівалі ўжо праз некалькі гадзін пасля прыбыцця ў лагер. Частку зняволеных накіроўвалі на працу ва ўмовах, якія не дазвалялі выжыць на працягу доўгага часу.
«Не вельмі прыемна быць у гэтым месцы і часткова перажыць тое, што перажылі тыя, хто быў тут. Мой муж праклінаў кожную хвіліну, што ён жывы, лепш было б памерці», – сказала Ада Віленберг.
Нябожчык Самуэль Віленбэрг – аўтар скульптураў, якія Інстытут нацыянальнай памяці прадставіў сёння на тэрыторыі былога лагеру смерці. Як паведаміў віцэ-прэзідэнт Інстытута нацыянальнай памяці Караль Палеёўскі (Karol Polejowski, скульптуры паказваюць пекла, якое панавала ў гэтым месцы. «80 гадоў таму вязні вырашылі любой цаной вызваліцца і знішчыць лагер. Многія з іх вырваліся і выратавалі сабе жыццё. Яны далі паказанні аб тым, што тут адбывалася. Дзякуючы Самуілу Віленбергу, напрыклад, ягоныя скульптуры расказваюць пра знаходжанне ў лагеры», – сказаў Караль Палеёўскі.
Сёння на тэрыторыі былога лагера знішчэння быў адслужаны малебен, запалены знічы і ўскладзены кветкі. Дырэктар Габрэйскага гістарычнага інстытута Моніка Краўчык (Monika Krawczyk) падкрэсліла, што мы абавязаны расказаць пра тое, што адбывалася ў лагерах смерці. «Заўсёды ўзнікае пытанне, што мы можам зрабіць сёння пры такой грандыёзнасці злачынстваў і такой колькасці ахвяр. Нам застаецца толькі ўзгадваць гэтую гісторыю», – сказала дырэктар Габрэйскага гістарычнага інстытута.
80 гадоў таму амаль 800 вязняў лагера аказалі супраціўленне немцам, большасць з іх загінулі, але некаторым удалося выйсці на волю. Мала хто дажыў да канца вайны.
Каля 900 000 вязняў былі забітыя там падчас функцыянавання лагера смерці Трэблінка. Да сённяшняга дня мы не ведаем асобы большасці з гэтых людзей.
IAR / вх