Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы: Рашуча адкажам на правакацыі Расіі і Беларусі

03.08.2023 15:12
Паводле прэзідэнта Літвы Гітанаса Науседы, колькасць «вагнераўцаў» у Беларусі «ўжо перавышае або блізка» да 4000 баевікоў і ёсць асцярогі, што яна можа дасягнуць 10 тысяч.
  .
Прэм'ер Польшчы М. Маравецкі Фота: PAP/Artur Reszko

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча і Літва адназначна адкажуць на правакацыі Расіі і Беларусі, інструментам якіх зʼяўляецца т. зв. ПВК «Вагнер». У штабе 14-га Сувалкскага супрацьтанкавага палка Войска Польскага кіраўнік польскага ўрада правёў перамовы з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Науседам. Асноўная тэма перамоваў – пагроза, звязаная з прысутнасцю расійскіх наёмнікаў у Беларусі.

Пасля сустрэчы з літоўскім лідарам прэмʼер Матэвуш Маравецкі заявіў, што за польскай усходняй мяжой могуць знаходзіцца некалькі тысяч расійскіх наймітаў:

-Мы з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Науседам казалі пра пагрозу з боку вагнераўцаў. Паводле нашых звестак, на тэрыторыі Беларусі іх каля 4 тысяч, а паводле інфармацыі ад прэзідэнта Літвы, нават крыху больш. Расіяне такім чынам правяраюць рэакцыю Польшчы і нашых саюзнікаў.

У сваю чаргу прэзідэнт Гітанасам Науседа, паведаміў, што частка расійскіх баевікоў падышла да мяжы Літвы, заняўшы пазіцыю ў раёне Гродна ў Беларусі:

-Гэтая сітуацыя вельмі зручная для арганізацыі правакацый як на мяжы Польшчы і Беларусі, так і на мяжы Літвы і Беларусі. Прысутнасцірасійскіх наймітаў у Беларусі – гэта дадатковы і вельмі важным фактарам рызыкі бяспекі.

Паводле Науседы, колькасць «вагнераўцаў» у Беларусі «ўжо перавышае або блізка» да 4000 баевікоў і ёсць асцярогі, што яна можа дасягнуць 10 тысяч.

IAR/ez

Міністэрства абароны Польшчы: Паветраны інцыдэнт на мяжы – гэта правакацыя

02.08.2023 10:56
Паветраны інцыдэнт у небе над Белавежай – чарговы крок Масквы ды яе памагатых у Беларусі па эскалацыі напружання ў рэгіёне.

Польшча і Літва праводзяць тэрміновыя кансультацыі па бяспецы

03.08.2023 11:17
Кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Маравецкі парводзіць тэрміновыя кансультацыі з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседай.