Дывізіённы генерал (генерал-лейтэнант – рэд.) Войска Польскага Марэк Сакалоўскі заявіў, што польскія пілоты баявых верталётаў гатовыя ў выпадку надзвычайных сітуацый на мяжы з Беларуссю адкрыць агонь, паведамляе польскі інфармацыйны тэлеканал TVP Info.
Генерал Сакалоўскі сказаў, што ў чацвер была праведзеная перагрупоўка баявых верталётаў з 1-й авіяцыйнай брыгады Сухапутных войск і 25-й ваенна-дэсантнай брыгады пасля таго, як беларускія верталёты парушылі мяжу Польшчы.
Марэк Сакалоўскі дадаў, што верталёты будуць базіравацца ў двух месцах у рэжыме неадкладнага рэагавання ў выпадку інцыдэнтаў на мяжы.
Генерал Сакалоўскі падкрэсліў, што «верталёты ўзброеныя і гатовыя да бою». Паводле яго, сярод пілотаў баявых машын – афіцэры, якія маюць баявы вопыт у Афганістане і Іраку. «Пілоты вопытныя. Яны ў выпадку неабходнасці без ваганняў прыменяць зброю», – падкрэсліў афіцэр.
1 жніўня два беларускія верталёты парушылі дзяржаўную мяжу Польшчы, заляцеўшы ўглыб польскай тэрыторыі на некалькі кіламетраў.
вс