Польшча заклікала Беларусь даць тлумачэнні наконт інцыдэнту, звязанага з парушэннем дзяржаўнай мяжы беларускімі верталётамі.
1 жніўня два беларускія вайсковыя верталёты парушылі мяжу, заляцеўшы ўглыб польскай тэрыторыі на некалькі кіламетраў.
Даць тлумачэнні афіцыйны Мінск заклікала МЗС Польшчы. Беларускі бок абвяргае факт парушэння мяжы і нават выклікаў у знешнепалітычнае ведамства кіраўніка польскага пасольства ў Беларусі.
МЗС у Варшаве заклікала Мінск абвергнуць інфармацыю пра тое, што нібыта парушэння мяжы не адбылося, а таксама спыніць правакацыі на граніцы.
вс