Міністры ўнутраных спраў Польшчы і Літвы дамовіліся наконт супольнага рэагавання на небяспеку, якая сыходзіць ад Беларусі. Кіраўнікі МУС Польшчы Мар’юш Каміньскі і Літвы Агнэ Білатайце абмеркавалі па тэлефоне актуальную сітуацыю на мяжы з Беларуссю, пытанні супольных механізмаў процідзеяння небяспецы, а таксама каардынацыі дзеянняў з іншымі краінамі балтыйскага рэгіёну.
Каміньскі і Білатайце дамовіліся наконт рэакцый на актуальныя пагрозы і магчымыя правакацыі ў будучыні. Бакі таксама абмеркавалі магчымасць закрыцця памежных пераходаў з Беларуссю з мэтай ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі.
Учора на Сувалкскім калідоры прайшла сустрэча прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага і прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы. Пасля яе Наўседа заявіў, што дасягнутая дамоўленасць аб кантактах паміж адпаведнымі органамі дзвюх краін з мэтай абмену інфармацыяй, а таксама аб сумесных дзеяннях у сувязі з размяшчэннем у Беларусі ПВК «Вагнер».
Сёння стала вядома, што Літва скароціць колькасць дзеючых пераходаў на граніцы. У выніку на мяжы з Беларуссю будуць працаваць чатыры КПП, а не шэсць.
вс