Беларуская Служба

Кіроўная партыя: Урад ПіС шмат зрабіў для ўмацавання бяспекі на польска-беларускай мяжы

05.08.2023 13:09
«Права і справядлівасць» пастаянна нагадвае палякам, што апазіцыя гатовая прымаць нелегальных мігрантаў з Беларусі.
Кіраўнік польскага ўрада на мяжы з Беларуссюtwitter.com/PremierRP

Дэпутат ад партыі «Права і справядлівасць» Марцін Пажуцэк (Marcin Porzucek) адзначыў, што ўрад ПіС шмат зрабіў для ўмацавання бяспекі на польска-беларускай мяжы.

Госць Польскага радыё гаварыў пра міграцыйны крызіс, які пачаўся ў 2021 годзе. Ён нагадаў, што наплыў мігрантаў, у тым ліку з Блізкага Усходу, быў арганізаваны мінскім рэжымам.

Марцін Пажуцэк ацаніў, што ўрад ПіС адразу прыняў вельмі рашучыя меры па забеспячэнні бяспекі мяжы з Беларуссю.

- Мы ведалі, што трэба прымаць рашучыя дзеянні і мы гэтым займаліся, падчас калі нашыя палітычныя апаненты бегалі з піцай да мігрантаў. Гэта была неадэкватная пазіцыя. А мы паставілі плот, які на 90% абмежаваў нелегалам магчымасць прайсці на тэрыторыю Польшчы. Ужо ў 2021 годзе яны кідалі ў бок польскіх памежнікаў камяні і галіны. Гэта было вельмі небяспечна.

Дэпутат ПіС адзначыў, што ўрад умацоўвае бяспеку Польшчы таксама закупкай сучаснага ўзбраення.

Прадстаўнікі «Права і справядлівасці» пастаянна нагадваюць палякам, што апазіцыя гатовая прымаць нелегальных мігрантаў з Беларусі.

У сацсетках размешчаны відэаролік #POdoReklamówek, у якім старшыня ПіС сцвярджае, што адказнасць за бяспеку краіны для Грамадзянскай платформы «надта сур'ёзная справа», і насмешліва раіць апазіцыі «браць пакеты ў рукі і бегаць». Такім чынам Яраслаў Качыньскі спаслаўся на падзеі жніўня 2021 года, калі дэпутат ад апазіцыі Францішак Старчэўскі, з поліэтыленавым пакетам з ежай і медыкаментамі, спрабаваў прарвацца праз кардон памежнікаў да мігрантаў на мяжы з Беларуссю.

яс