Беларуская Служба

Ідзе падрыхтоўка да восеньскіх парламенцкіх выбараў

05.08.2023 18:01
Частка апазіцыі аб'ядналася.
     -
Лідары кааліцыі "Трэці шлях" Уладзіслаў Касіняк-Камыш і Шыман Галоўня PAP/Marcin Obara

Партыі «Польшча 2050» (Polska 2050) і «Польская сялянская партыя» (Polskie Stronnictwo Ludowe PSL) пойдуць на гэтыя выбары разам – заявіў на канферэнцыі Шыман Галоўня (Szymon Hołownia), кіраўнік «Польшчa 2050». Гэта пацвердзіў Уладзіслаў Касіняк-Камыш (Władysław Kosiniak-Kamysz), старшыня «Польскай сялянскай партыі». Абодва лідары ​​правялі сумесную прэс-канферэнцыю, прысвечаную будучыні створанай выбарчай кааліцыі «Трэці шлях».

Шыман Галоўня дадаў, што «ўдалося дамовіцца аб добрай, празрыстай і адкрытай кааліцыі».

- Яна пакажа, як сёння можа выглядаць новая палітыка ў Польшчы. (...) Мы дасягнулі пагаднення для мільёнаў палякаў, якія жадаюць мець за каго галасаваць... – сказаў ён.

Галоўня адзначыў, што ў выбарчых спісах не будзе ненадзейных кандыдатаў, якія ў будучыні маглі б перайсці на бок ПіС.

– Мы добра ведаем, наколькі важна сёння спыніць «Права і справядлівасць» і «Канфедэрацыю» (ультра кансерватыўная групоўка - рэд.). «Трэці шлях» – гэта адзіны шлях, які можа эфектыўна прывесці да гэтага - падкрэсліў Галоўня.

яс