Польская пракуратуры высунула абвінавачанні дваім мужчынам, якія падазраюцца ў спыненні руху цягнікоў у Падляшскім ваяводстве (адміністрацыйны цэнтр Беласток – рэд.).
Паводле пракуратуры, маладыя мужчыны ва ўзросце 24 і 29 гадоў, у тым ліку беластоцкі паліцэйскі, перадалі на спецыяльнай радыёчастаце стоп-сігнал, што прывяло да раптоўнага спынення дзевяці таварных і пасажырскіх цягнікоў. Падазраваныя абвінавачваюцца ў стварэнні сітуацыі, якая пагражала жыццю і здароўю грамадзян ды матэрыяльнымі стратамі ў асабліва буйных памерах. Мужчынам пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення свабоды.
Адносна паліцэйскага распачатая працэдура па звальненні яго са службы.
У нядзелю каля станцыі Лапы і на ўчастку Саколка – Шэпятова быў спынены чыгуначны рух у аўтаматычным рэжыме пасля выслання зламыснікамі стоп-сігналу.
Падобныя інцыдэнты здарыліся таксама ў выходныя ў іншых рэгіёнах Польшчы.
вс