Беларуская Служба

Літва задаволеная пастановамі, прынятымі на сустрэчы наконт вырашэння праблем, якія сыходзяць ад рэжыму Лукашэнкі

29.08.2023 17:56
Міністры ўнутраных спраў Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі на сустрэчы ў панядзелак у Варшаве запатрабавалі ад рэжыму Лукашэнкі, каб найміты з групы «Вагнер» і нелегальныя імігранты неадкладна пакінулі прыгранічныя зоны. 
     , 2023
Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання вайсковай базы, 2023 год фота: president.gov.by

Літва задаволеная пастановамі, прынятымі ў панядзелак на сустрэчы кіраўнікоў МУС краін Балтыі і Польшчы, прысвечанай вырашэнню праблем, якія сыходзяць ад рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта паведаміў Польскаму радыё намеснік міністра ўнутраных спраў Літвы Арнольдас Абрамавічус.

Міністры ўнутраных спраў Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі на сустрэчы ў панядзелак у Варшаве запатрабавалі ад рэжыму Лукашэнкі, каб найміты з групы «Вагнер» і нелегальныя імігранты неадкладна пакінулі прыгранічныя зоны. Яны таксама дамовіліся аб падрабязных умовах магчымага закрыцця мяжы. Адна з іх – магчымасць узброенага інцыдэнту на мяжы адной з краін, а іншы – арганізацыя масавай перакідкі нелегальных мігрантаў праз межы адной з краін.

Арнольдас Абрамавічус адзначыў, што Вільня хоча, каб агульнае рашэнне было прынятае на рэгіянальным узроўні, паколькі ўсе краіны гэтай часткі Еўропы змагаюцца з агульнай пагрозай. «Беларускі і расійскі рэжымы – вось галоўная небяспека, прычым гэтая небяспека надоўга. І мы ўсе павінны пралічыць усе варыянты і рэагаваць», – сказаў віцэ-міністр.

Два тыдні таму Літва закрыла два з шасці памежных пераходаў з Беларуссю. Учора міністр унутраных спраў Літвы Агнэ Білатайце заявіла, што ў будучыні Вільня не выключае закрыцця яшчэ двух пунктаў пропуску.

вс