Беларуская Служба

У Крынках на Падляшшы кіраўнікі Мiнабароны, МУС і МЗС сустрэліся з афіцэрамі, якія служаць на мяжы з Беларуссю

30.08.2023 15:35
10 тысяч жаўнераў Войска Польскага  дапамагаюць памежнікам ахоўваць мяжу з Беларуссю.
  (Usnarz Górny) ( ). K    ()      ()       ()        -
Уснаж Гурны (Usnarz Górny) (Падляскае ваяводства). Kіраўнік МЗС Збігнеў Рау (злева) Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак (пасярэдзіне) і і кіраўнік МУС Марыюш Каміньскі (справа) падчас заявы для СМІ аб сітуацыі на польска-беларускім мяжыPAP/Michał Zieliński PAP/Michał Zieliński

Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак запэўніў, што польская мяжа будзе эфектыўна абаронена дзякуючы цяперашняму ўраду і яго дзеянням. У Крынках на Падляшшы міністры нацыянальнай абароны, унутраных спраў і адміністрацыі, і замежных спраў прынялі ўдзел у службовай сустрэчы з афіцэрамі, якія служаць на мяжы з Беларуссю.

Марыюш Блашчак на прэсавай канферэнцыі ва Ўснажы Гурным паведаміў, што ахоўваць мяжу дапамагаюць памежнікам 10 тысяч жаўнераў Войска Польскага. Ён адзначыў, што ў далейшым пагрозы з усходняга напрамку рэальныя:

- Мы ведаем, што неўзабаве ў Беларусі пачнуцца ваенныя вучэнні з удзелам расійскіх войскаў, наяўнасць наёмнікаў «Вагнера» таксама з'яўляецца рэальнай пагрозай. Факт, што на тэрыторыю Беларусі была прывезена ядзерная зброя, аб чым паведамляў Пуцін, таксама зʼяўляецца пагрозай. Адказам на ўсе гэтыя пагрозы зʼяўляецца ўмацоўванне Войска Польскага і польскай мяжы.

Кіраўнік Мінабароны падкрэсліў, што ўрад адназначна падтрымлівае службы, якія ахоўваюць польскую мяжу. Пры гэтым ён нагадаў, што менавіта цяперашні ўрад прывёў да будаўніцтва сцяны на польска-беларускай мяжы.

«Важна памятаць, што гэтыя гібрыдныя атакі ўсё яшчэ працягваюцца. На жаль, ёсць таксама людзі, якія нападаюць на жаўнераў Войска Польскага і польскіх афіцэраў. Самае галоўнае, што ўлада моцна стаіць за польскім мундзірам. Больш за тое, за польскім мундзірам стаіць нацыя», – сказаў міністар Марыюш Блашчак.

Улетку 2021 года пачаўся міграцыйны крызіс, выкліканы арганізаваным лукашэнкаўскім рэжымам перакіданнем мігрантаў, у тым ліку, з Блізкага Усходу праз Мінск у Заходнюю Еўропу.

З мэтай спыніць хвалю нелегальных мігрантаў польскі ўрад пабудаваў сталёвую загароду. У 2022 годзе было пабудавана збудаванне вышынёй 5,5 метра і працягласцю каля 200 кіламетраў. Яно дапоўнена сістэмай камер і датчыкаў.

Нягледзячы на ​​зніжэнне міграцыйнага ціску, штодзённа па-ранейшаму адбываецца каля 100 спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

З пачатку года на польска-беларускай мяжы было 20,6 тыс. спробаў нелегальнага перасячэння, у адным толькі ў ліпені іх было 4 тыс. Мігранты паходзяць амаль з 50 розных краін.

яс